В Котловице прошёл сельский сход граждан с участием представителей власти и субъектов профилактики

Грамадства Официально

 

У Катловіцы прайшоў сельскі сход грамадзян з удзелам прадстаўнікоў улады і суб’ектаў прафілактыкі. Паколькі на вуліцы стаяла мінусавая тэмпература, правесці сустрэчу вырашылі ў доме мясцовай жыхаркі Ульяны Кейзер.

Традыцыйна з вяскоўцамі была праведзена прафілактычная гутарка аб правілах пажарнай бяспекі. Інспектар інспекцыі па наглядзе і прафілактыцы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Шкурко нагадаў аб неабходнасці падтрымліваць у належным стане пячное ацяпленне,  а таксама параіў абавязкова ўсталёўваць у пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і своечасова мяняць у іх батарэйкі. Акрамя гэтага, работнік РАНС акцэнтаваў увагу на небяспецы, якая можа чакаць дарослых і дзяцей на пакрытых лёдам вадаёмах.

На сустрэчы таксама прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Даўгулявец, галоўны спецыяліст Дзмітрый Тамко, старшыня Малейкаўскага сельскага Савета Пётр Кудан, загадчыца Малейкаўскага ФАПа Таццяна Лысенка.  Паміж удзельнікамі сходу адразу ж завязаўся  актыўны дыялог: людзі задавалі пытанні і атрымлівалі  адказы на іх, прапаноўвалі і раілі, дзякавалі за ўвагу да іх і клопат.

Зараз у Катловіцы пражывае каля 40 чалавек, ёсць і дзеці-школьнікі. Менавіта таму для бацькоў адна з надзённых  праблем – адсутнасць павільёна ў месцы, дзе вучні чакаюць школьны аўтобус (малечы даводзіцца стаяць на ветры, пад снегам і дажджом). Прадстаўнікі ўлады разумеюць, з якімі нязручнасцямі даводзіцца сутыкацца дзецям, таму паабяцалі, што прыкладуць усе намаганні дзеля станоўчага вырашэння пытання.

А тых, хто працуе на малочнатаварнай ферме, найбольш хваляваў час уключэння вулічнага асвятлення раніцай. На сёння даная праблема вырашана – пасля рэгуліроўкі рэле святло ў вёсцы ўключаецца ў 4.00.

Вольга ПАЛЯШЧУК

Фота аўтара

Традиционно с жителями деревни была проведена профилактическая беседа о правилах пожарной безопасности в частных домах.

Сельчане также смогли задать  волнующие их вопросы (об уличном  освещении, установке автобусного павильона и т.д.).

На встрече присутствовали начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи райисполкома Сергей Довгулявец, главный специалист Дмитрий Томко, председатель Малейковского сельского Совета Пётр Кудан, инспектор инспекции по надзору и профилактике РОЧС Дмитрий Шкурко, заведующая Малейковским ФАПом Татьяна Лысенко.

Поскольку на улице стоит минусовая температура, сельский сход решили провести в доме у местной жительницы  Ульяны Кейзер.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *