План  развіцця – работа  над  памылкамі  мінулага  года

Официально

На кожным прадпрыемстве, у кожнай установе распрацаваны ПЛАН РАЗВІЦЦЯ. Наколькі яны прадуманыя і рэальныя, ці гатовыя кіраўнікі абгрунтаваць шляхі дасягнення намечанага? Такое, далёка не рытарычнае пытанне, адрасаваў прысутным у пачатку апаратнай нарады Аляксандр Кохан.

 

У першую чаргу гэта датычыць сельгаспрадпрыемстваў. Ці перагледжаны структуры пасяўных плошчаў, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца ворыўныя землі, дзе дапушчаны пралікі ў жывёлагадоўлі і як яны будуць ухіляцца? Ці праведзены дэталёвы эканамічны аналіз гаспадарчай дзейнасці і як ён паўплываў на сёлетнія планы? Усе гэтыя пытанні ляжаць у аснове дабрабыту прадпрыемства, а значыць, і кожнага яго працаўніка.

Практыка паказвае, што далёка не ўсюды такі аналіз праводзіцца, а калі ён і ёсць, дык памылкі не ўлічваюцца пры наступным  планаванні. Механічна сеем адны і тыя ж культуры, якія то выгараць, то вымакнуць і не дадуць ураджаю. У выніку ГЗМ,  насенне, працоўны час трацяцца марна. “Не гаспадарскі, абыякавы падыход недапушчальны”, – канстатаваў кіраўнік раённай вертыкалі. Зараз неабходна перагледзець тэхнічныя магчымасці, улічыць кожны нюанс і пазбегнуць памылак 2017 года.

Аб рабоце МАБІЛЬНАЙ ГРУПЫ праінфар-маваў Сяргей Даўгулявец, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Былі наведаны аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі Буркоўскага сельскага Савета. Прагучалі нараканні ў адрас КЖУП “Брагінскае”, ААТ “Брагінскі КБА”.

Аналіз работы ДЫСПЕТЧАРСКАЙ СЛУЖБЫ КЖУП “Брагінскае” паказвае, што ў асноўным  званкі паступалі з вёсак, і датычылі яны перамярзання водазаборных калонак, іх уцяплення, ці іншых непаладак з водаправоднымі сеткамі, – паведаміў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Тамко. Калі сеткі знаходзяцца на балансе жыллёва-камунальнай гаспадаркі і заключаны дагаворы на водакарыстанне, нават пытанняў узнікаць не павінна, аварыі неабходна ліквідаваць аператыўна. Дзе не аформлена належным чынам водакарыстанне, патрэбна ці прыводзіць у парадак дакументы, ці ўбіраць калонкі. Ствараць рэкі і ручаіны – занадта дарагое і сумніўнае задавальненне. Што датычыць уцяплення калонак, то жыхары і самі маглі б паклапаціцца аб гэтым перад наступленнем халадоў, прадстаўнікі КЖУП не паспеюць усюды. Аднак вельмі часта карыстальнікі займаюць пасіўную пазіцыю.

“Тыдзень прайшоў спакойна, надзвычайных сітуацый не здарылася”, – давёў да ведама прысутных інфармацыю начальнік РАНС Андрэй Грыгаровіч. Праводзіліся прафілактычныя мерапрыемствы, праца-валі наглядальныя камісіі.

ВЫПЛАТА ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ – на асаблівым кантролі. Пэўныя складанасці ўзнікаюць у КЖУП “Брагінскае”, ААТ “Брагінскі КБА”, некаторых сельскагаспадарчых арганізацыях. Між тым далёка не ўсюды выкарыстоўваюцца ўнутраныя рэзервы. Так, КЖУП “Брагінскае” неабходна актывізаваць спагнанне запазычанасці з даўжнікоў за аказаныя паслугі. Работа ў гэтым накірунку вядзецца недастатковая, няма выніковасці.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні своечасовасці разлікаў, будаўніцтва, здачы другаснай сыравіны, дэмаграфічнай бяспекі, самаабкладання.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *