Прайшоў VI пленум Брагінскага раённага камітэта ГА “БРСМ”

Общество

Аб выніках работы аб’яднання за 2018 год расказала першы сакратар райкама Юлія Сапега.

Удзел у плянарным пасяджэнні таксама прынялі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Тамко, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок, старшыня раённай арганізацыі Беларускага аб’яднання ветэранаў Любоў Дзяркач. Прысутныя абмеркавалі планы на будучыню, у тым ліку і сумесныя праекты.

За актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні сацыяльна-значных мерапрыемстваў, рэалізацыі праектаў і праграм ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Юлія Сапега ўручыла лісты з падзякай Вуглоўскай СШ, раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях і інш.

 



Добавить комментарий