Савічы  з  карты  не  зніклі

Грамадства


На 
пасадзе  Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка – чвэрць   веку. Выбары кіраўніка дзяржавы  праходзілі ў два туры. У другім, які  адбыўся 10 ліпеня  1994 года, за яго прагаласавала  80,34% выбаршчыкаў.  Аляксандр Рыгоравіч  не раз наведваў  наш раён, а жыхары выселенай  вёскі  Савічы ўдзячны яму за магчымасць спакойна працаваць і расціць дзяцей  на сваёй малой радзіме на законных правах.

Паездзіўшы  па свеце і не знайшоўшы  для себя  лепшага месца,  вяскоўцы  самавольна вярнуліся ў  родныя мясціны (на той момант 147 чалавек). Самасёлы, як іх ахрысцілі, не маглі прапісацца тут, у іх узнікла шмат розных жыццёвых праблем, у тым ліку і вядзення асабістай дамашняй гаспадаркі. Засталася адна надзея: звярнуцца да Прэзідэнта. Калі  вералёт кіраўніка дзяржавы прызямліўся на імправізаваны аэрадром, савічане папрасілі яго дапамагчы вярнуць вёсцы  ранейшы статус, дазволіць ім  прапіску і пасадзейнічаць у  апрацоўцы  прысядзібных  участкаў. Усё атрымалася так, як яны хацелі.

 Для арганізацыі  навуковай дзейнасці ў  Двор Савічах (яны  не адсяляліся, хаця і знаходзяцца побач)  быў створаны філіял інстытута  радыялогіі, перададзены трактар МТЗ і камбайн “Дон-1500” з такім разлікам, каб гэтая тэхніка выкарыстоўвалася на прысядзібных участках грамадзян. І не толькі сельгасмашынамі дапамаглі савічанам, але і  буйную рагатую  жывёлу завезлі, кармы для яе.  Прыгожы “Дон” зялёнага колеру ў час жніва абмалочваў зерневыя на сотках вяскоўцаў. Пасля таго, як філіял ліквідавалі, тэхніку перадалі на баланс сельгаспрадпрыемства, якое ўзначальваў Адам Царанок.

Вось так дзякуючы мудрасці і разважлівасці Прэзідэнта, яго прынцыповасці ў падыходзе да вырашэння праблем людзей, Савічы па-ранейшаму існуюць. На тэрыторыі Брагіншчыны рэалізоўвалася нямала праектаў, пабывалі тут шматлікія дэлегацыі, у складзе якіх былі і перасяленцы з іншых раёнаў.  Не раз са шкадаваннем многія прызнаваліся, што паспяшаліся пакінуць родныя вёсачкі, што не трэба было выязджаць, а жыць там, дзе нарадзіліся, праслаўляць бацькаўшчыну, як гэта робяць брагінчане. Мабыць, яны маюць рацыю, інакш не вярталісяб у  дарагія сэрцу мясціны  людзі нават праз дзесяцігоддзі пасля таго, як пакінулі іх.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *