У раёне праходзіць акцыя “Пакарміце птушак зімой”

Главное Грамадства

Яе праводзіць Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з 1 да 15 лютага.

Наведвальнікі школы ранняга развіцця “Вырастай-ка” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Міша Фурс і Маша Пракапенка.

Як адзначылі ў цэнтры, мэта акцыі – знаёмства дзяцей і падлеткаў з сезоннымі з’явамі ў прыродзе, а таксама прыцягненне іх увагі да праблем, з якімі сутыкаюцца птушкі, што засталіся зімаваць у родным краі.

Падчас акцыі таксама праводзіцца конкурс “Птушыная сталовая”.

Дзецям прапануецца зрабіць кармушку (ці некалькі), размясціць яе на прышкольным участку, у парку, скверы ці каля дома і назіраць за тым, якія птушкі і ў якой колькасці наведваюць “сталовую”. Вядома, патрэбна рэгулярна правяраць, ці ёсць у кармушцы корм.

Справаздачу аб сваіх назіраннях патрэбна накіраваць у Брагінскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі не пазней за 15 лютага.

Выхаванцы ЦТДіМ у  суботу разам з настаўнікамі прымацавалі кармушку на дрэве каля сваёй установы адукацыі.

 

Пасля ўсіх чакала забаўляльная праграма з гульнямі і конкурсамі на свежым паветры.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *