З фестывалю-конкурсу “Залатая нота–2019” дуэт брагінскіх баяністаў вярнуўся з дыпломам  

Главное Грамадства

 

З сёмага адкрытага фестывалю-конкурсу “Залатая нота–2019” дуэт баяністаў Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў вярнуўся з дыпломам трэцяй ступені. 

 

Рыхтуючыся да выступлення

Два дні, насычаныя музыкай і спевамі, прайшлі ў атмасферы творчасці, сяброўства, пазітыўнага настрою. І, вядома ж, здаровага духу саперніцтва. Сваё выканаўчае майстэрства 7 і 8 лютага дэманстравалі больш за 100 інструментальных і вакальных ансамбляў і каля 40 салістаў. Па традыцыі дзверы перад адоранымі асобамі гасцінна расчыніла Рэчыцкая школа мастацтваў, дзе фестываль наладжваецца раз у два гады. А яго ўдзельнікамі з’яўляюцца вучні і выкладчыкі ўстаноў дадатковай адукацыі. Галоўная мэта – не толькі выявіць таленавітых дзяцей, але і актывізаваць з імі педагагічную работу, садзейнічаць удасканальванню прафесійнага выканаўчага майстэрства, пошуку і рэалізацыі мастацкага патэнцыялу юных асоб у калектыўнай музычнай творчасці.

Актыўная падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства вялася і ў сценах Брагінскай дзіцячай школы мастацтваў. Свой нумар на суд журы вынеслі Валянціна Жорава і яе вучань Яўген Манжос, які трэці год спасцігае ігру на баяне. Выступленне канкурсантаў ацэньвалі выкладчыкі Гомельскага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага, прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкама, настаўнікі вышэйшай і першай катэгорый устаноў адукацыі ў сферы культуры.

У выніку да стараннасці, плённай працы, творчага натхнення нашых баяністаў дадалася радасць перамогі: у намінацыі “Настаўнік – вучань”  Валянціны Жорава і Яўген Манжос занялі ганаровае трэцяе месца.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА

 

На фота:



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *