Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў і ЮНЭЙДС 12 сакавіка падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні

Спорт

Фонд «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» і Аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) у Беларусі падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні. Цырымонія падпісання з удзелам дырэктара фонду Георгія Катуліна і каардынатара ЮНЭЙДС у Беларусі Веры Ільянковай адбудзецца 12 сакавіка ў 11.00 у прэс-цэнтры БелТА.

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года вядзе актыўную работу па прыцягненні партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях у мэтах фарміравання і папулярызацыі станоўчага іміджу Гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да ідэй Гульняў, павышэння ўзроўню кваліфікацыі валанцёраў маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.

Мэта мемарандума аб узаемаразуменні з ЮНЭЙДС — развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыя любых форм дыскрымінацыі і прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІД з дапамогай адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны II Еўрапейскіх гульняў.

Супрацоўніцтвам прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць дасягненню Мэт устойлівага развіцця, пашырэнню партнёрства Беларусі з ААН, ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі, спыненню эпідэміі СНІД да 2030 года.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *