Гараскоп стрыжак на сакавік

Это интересно

15 сакавіка, пятніца. Неспрыяльны дзень дпя стрыжкі. Хоць на стане валасоў ён ніяк не адаб’ецца, можа знізіцца імунітэт, павялічваецца вера- годнасць захварэць.

16 сакавіка, субота. Неспрыяльны дзень для стрыжкі і афарбоўвання валасоў, можна страціць станоўчую энергію, сутыкнуцца з фінансавымі праблемамі.

17 сакавіка, нядзеля. Стрыжка атрымаецца ўдалай, валасы стануць гусцейшымі, карані ўмацуюцца. Але рост валасоў будзе запавольнены, што на руку тым, хто наведвае цырульню дпя пастаяннай карэкцыі прычоскі.

18 сакавіка, панядзелак. Выдатны дзень для стрыжкі – яна не толькі атрымаецца раскошнай, але і істотна падыме вам самаацэнку.

19 сакавіка, аўторак. Добры дзень – валасы будуць расці, умацуюцца і палепшаць сваю структуру, будуць менш сячыся. Прычоска надоўга захавае форму.

20 сакавіка, серада. Стрыжка дапаможа захаваць і ўмацаваць здароўе, надасць сіл, энергіі. Падстрыжаныя валасы будуць хутка расці, трымаць форму і перастануць выпадаць.

21 сакавіка, чацвер. Наведванне цырульніка падчас поўні – не самае ўдалае рашэнне. Выключэннем стане толькі ваша жаданне кардынальна змяніцца.

22 сакавіка, пятніца. Радыкальная стрыжка сёння не вітаецца. Гэта дзень локанаў розных тыпаў! Дробныя кудзеркі ці буйныя хвалі – выбірайце тое, што падабаецца. Важна тое, што кучары будуць выклікаць у вас пазітыўны настрой і адцягнуць ад змрочных думак.

23 сакавіка, субота. Не варта адмаўляць сабе ў паходзе ў салон, але варта ўлічваць, што сёння лепш проста падраўняць кончыкі грыўкі і вярнуць прыгажосць валасоў.

24 сакавіка, нядзеля. Па ўсходніх павер’ях, стрыжка ў гэты дзень прыцягне да вас злых духаў. У выніку з’явяцца перашкоды ў справах, узнікнуць хваробы. Высокая магчымасць атрымання невялікіх траўмаў.

25 сакавіка, панядзелак. Небяспечны перыяд для стрыжкі: валасы могуць пачаць выпадаць і стануць ломкімі. Дзень неспрыяльны для змены даўжыні валасоў, якая здольная выклікаць хваробы.

26 сакавіка, аўторак. Удалы дзень – стрыжка будзе садзейнічаць прасоўванню ў кар’еры і паляпшэнню дзелавых сувязяў.

27 сакавіка, серада. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка пацягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.

28 сакавіка, чацвер. Калі ў вас праблемы са здароўем, то стрыжка можа дапамагчы вылечыцца. Таксама стрыжка ў гэты дзень прыцягне грошы.

29 сакавіка, пятніца. Калі ў вас слабыя і сапсаваныя валасы, лепш сёння не стрыгчыся і тым больш не займацца афарбоўваннем валасоў.

30 сакавіка, субота. Калі вас усё дастала, то самы час змяніць жыццё, зрабіўшы кардынальна кароткую стрыжку, асабліва калі валасы ў вас цяпер доўгія.

31 сакавіка, нядзеля. Калі ў вас ломкія, цьмяныя і вельмі тонкія валасы, падстрыжыце іх сёння, каб зрабіць больш жорсткімі і густымі. Але будзь- це асцярожнымі, стрыжка можа паўплываць на адносіны з процілеглым полам. I ўплыў гэты, цалкам магчыма, будзе не самы лепшы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *