У Камарыне прайшла ХХХІІІ Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню — з надзеяй»

Главное

Штогод удзельнікі праграмы радуюць жыхароў раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, незабыўнымі сустрэчамі з беларускімі артыстамі. Сёння для прысутных выступалі лаўрэаты і дыпламанты нацыянальных і міжнародных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Разам з імі на сцэну выходзілі і юныя таленты Камарына.

Акцыя праводзіцца ўжо на працягу 33 гадоў. Раней яна праходзіла пад назвай «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця».

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца  дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях , Міністэрства культуры, Беларускі фонд міру, Беларускі саюз музычных дзеячаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *