26 красавіка ў Брагіне ўшануюць памяць аб загінуўшых у выніку наступстваў аварыі на ЧАЭС

Важное

Мітынг-рэквіем “Званы Чарнобыля”, прысвечаны 33-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пройдзе каля помніка Васілю Ігнаценку.

Пачатак — у 14.00.

У гэты ж дзень у Брагінскім гістарычным музеі з карціннай галерэяй з 09.00 да 18.00 будуць працаваць тэматычныя экскурсіі, выставы жывапісу Валерыя Шкарубы і Віктара Шматава, пройдзе прагляд дакументальных фільмаў, створаных супрацоўнікамі музея.

У Брагінскім раённым доме культуры пройдзе інтэрактыўная канцэртная праграма эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Ю. Васілеўскага Гомельскай абласной філармоніі. Пачатак — у 17.00.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *