Аб  вясенняй  пасяўной і не  толькі ішла размова на апаратнай нарадзе

Официально

Пытанні СЕЛЬГАСВЫТВОРЧАСЦІ – тэма нумар адзін не толькі апаратнай нарады, але і кожнага веснавога дня. Як адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, пачынаючы нараду ў панядзелак, зараз усе арганізацыі павінны дапамагчы сельгасвытворцам. Працы ў ААТ шмат – і пасяўная кампанія, і пачатак пашавага перыяду. Таму, каб не страціць ні вялікае малако, ні ўраджай, патрэбна прыкласці максімум намаганняў. Ад працы і паказчыкаў сельгаспрадпрыемстваў залежыць не толькі дабрабыт вяскоўцаў, але і ўсёй сацыяльнай сферы, раёна ў цэлым.

Не менш важнае пытанне – НАВЯДЗЕННЕ ПАРАДКУ НА ЗЯМЛІ. Працягваецца Год малой радзімы, і наш агульны клопат – родная зямля. Гарадскія пасёлкі і вёскі павінны прыгажэць і добраўпарадкоўвацца. І тут таксама важны ўклад кожнага. Правесці суботнік арганізавана, вызначыць фронт работ і задзейнічаць усе арганізацыі – такое даручэнне прагучала ў адрас начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспада-ркі, архітэктуры і будаўніцтва Сяргея Прыходзькі.

Аб выніках работы МАБІЛЬНАЙ ГРУПЫ праінфармаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культу-ры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. Яе прадстаўнікі наведалі сельгаспрадпрыемствы раёна і асаблівую ўвагу звярнулі на парадак у механічных майстэрнях.

Па паведамленню намесніка начальніка РАНС Віктара Цімоніна, па-ранейшаму асаблівую заклапочанасць выклікаюць палы сухой расліннасці.

Выратавальнікі выязджалі на тушэнне пажару ў Новую Іёлчу, дзе ад непаладак у пячным ацяпленні загарэліся павець і дах лазні.

Валерый Чэкан, начальнік РАУС, давёў да ведама прысутных, што за мінулы тыдзень зарэгістраваны тры злачынствы. Гэта бойка ў Камарыне і два крадзяжы. Затрыманы таксама п’яныя работнікі сельгаспрадпрыемстваў на працоўных месцах, выкрыты крадзеж дваццаці літраў малака.

Неадкладна праводзіць ЯМАЧНЫ РАМОНТ дарожнага палатна старшыня райвыканкама даручыў камунальнікам і дарожным службам.

ПАШЫРЫЦЬ АСАРТЫМЕНТ  у гандлё-вых кропках – задача, пастаўленая перад праўленнем райспажыўтаварыства. Неабходна разгледзець магчымасць фірменнага гандлю агракамбіната “Зара” ў Камарыне – гэтым патрэбна заняцца аддзелу эканомікі райвыканкама.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні дэмаграфічнай бяспекі, зваротаў грамадзян, захаванасці маёмасці.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *