Брагін наведалі навучэнцы Рэчыцкага раённага ліцэя

Грамадства

Юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з выставай, прысвечанай 33-гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая працуе ў раённым доме культуры.

Ліцэісты ўсклалі вянок да помніка Васілю Ігнаценку, пажарнаму, які ў ліку першых быў накіраваны на ліквідацыю пажару на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года.

Аб цікавых фактах, звязаных з гістарычным мінулым нашага райцэнтра, гасцям расказала настаўніца гісторыі гімназіі г.п. Брагіна Антаніна Лявоненка.

Завяршылася сустрэча таварыскім матчам па валейболе паміж камандамі Рэчыцкага раённага ліцэя і гімназіі г.п. Брагіна.

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *