Дарогай  выселеных  вёсак  – дабрачынная  акцыя  пад  такой  назвай  прайшла  21  красавіка

Грамадства

Арганізатарам мерапрыемства выступіў калектыў  Брагінскага аўтаклуба (загадчыца – Ала Злыдзенка). Раніцай жыхары вёсак Двор Савічы і Савічы сабраліся каля мясцовага магазіна, дзе ім была прадстаўлена змястоўная  канцэртная праграма, якую падрыхтавалі Аляксандр Чубса, Андрэй Дзядкоў, Святлана Корхава, Ігар Сініла і Яўген Корхаў.

У Двор Савічах пражываюць людзі сталага ўзросту. Некалі тут працавалі лесапільня, ФАП, школа, бібліятэка, дом культуры, дзіцячы сад. Але гэта было раней, да чарнобыльскай катастрофы. Трагедыя прымусіла многіх пакінуць родны край, пераехаць у больш чыстыя мясціны. Некаторыя, і такіх было нямала, адчулі, што не змогуць застацца на чужой тэрыторыі. Вярнуліся на зямлю сваіх продкаў, каб з надыходам вясны засяваць яе, радавацца плёну сваёй працы. У дбайных гаспадароў і будынак у парадку, і сядзіба. Вось толькі сэрца баліць ад таго, што з кожным годам іх становіцца ўсё менш…

Але ж тыя, што прыйшлі на сустрэчу, весяліліся ад душы. З задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх гульнях і танцах, падпявалі самадзейным артыстам, забыўшыся на праблемы і свае балячкі. Пасля канцэртнай праграмы Ала Злыдзенка раздала ўсім асвечаныя галінкі вярбы.

У вёсцы Грушнае калектыў аўтаклуба  таксама чакалі. Людзі засумавалі без сапраўднага свята, адпачынку і душэўных песен. І тут панавала атмасфера шчырасці, павагі. Вялікую дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства аказалі жыхарка Грушнага Галіна Клімовіч і прадавец магазіна з вёскі Двор Савічы Жанна Залужная.

Ад імя жыхароў Галіна Клі-мовіч падзякавала артыстаў, павіншавала іх з праваслаўным святам і папрасіла прыязджаць часцей.

Творчы калектыў дзяржаўнай установы “Камарынскі спартыў-на-культурны цэнтр” (кіраўнік – Таццяна Лысенка) наведаў 26 красавіка вёску Гдзень, каб парадаваць мясцовых жыхароў і добрым словам, і задушэўнай мелодыяй.

Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *