Малой радзіме на карысць

Грамадства

Субота. 20 красавіка. Цёплы сонечны дзень. Супрацоўнікі і вучні ўстановы адукацыі «Буркоўская сярэдняя школа» выйшлі на рэспубліканскі суботнік.

Кіпела праца. Вакол школы настаўнікі разам з дзецьмі пасадзілі маладыя елачкі, бярозы і рабіны. Старэйшыя вучні наводзілі парадак каля помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут таксама з’явіліся дрэўцы. Прыкметна змяніліся да лепшага іншыя тэрыторыі.

Усе працавалі пад дэвізам: «Прымножым прыгажосць малой радзімы!»

Мікалай МАЛОЧКА,

настаўнік рускай мовы і літаратуры
Буркоўскай СШ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *