Поспех прыходзіць да руплівых

Официально

 

РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК патрэбна правесці арганізавана і зладжана – так пачаў апаратную нараду Аляксандр Кохан. Старшыня райвыканкама адзначыў: усе арганізацыі неабходна размеркаваць па пэўных аб’ектах, задачы паставіць канкрэтныя. У большасці сваёй яны павінны быць задзейнічаны ў сельскіх населеных пунктах. Але не ўсё яшчэ зроблена і ў гарадскіх пасёлках. Варта збочыць з цэнтральных вуліц і пачаць навядзенне парадку на так званых другарадных. Не павінна заставацца ў баку і насельніцтва, прыватныя і камерцыйныя структуры.

ПЫТАННІ АПК заўсёды актуальныя. На гэты раз кіраўнік раённай верты-калі засяродзіў увагу прысутных на неабходнасці выплаты заработнай платы да 25 красавіка. А для таго, каб былі сродкі, патрэбна дбаць аб эканамічнай трываласці ААТ. Літаральна кажучы, заўсёды будуць “з працягнутай рукой” тыя, хто не клапоціцца пра захаванасць пагалоўя, не працуе над якасцю малака, абыякава ставіцца да агратэхнічных патрабаванняў, не вядзе барацьбу з несунамі.  Складальнікаў поспеху шмат, і прыходзіць ён да руплівых. А калі і трактары на пасяўной задзейнічаны не поўны светлавы дзень, і культура земляробства пакідае жадаць лепшага, і манеўрыравання тэхнікі няма, і жывёлагадоўля ў заняпадзе – фінансавай стабільнасці чакаць не даводзіцца.

Шэраг задач па РАМОНЦЕ І ЎТРЫМА-ННІ ДАРОГ старшыня райвыканкама паставіў перад кіраўнікамі адпаведных арганізацый. Паскараць ямачныя рамонты, праводзіць іх у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхналогіі, якасна і трывала – задача дарожных служб.

Па інфармацыі начальніка РАНС Андрэя Грыгаровіча, за тыдзень зарэгістра-ваны два выпадкі ўзгарання сухой расліннасці, пажар у аграгарадку Вуглы. Наглядальныя камісіі наведалі больш за сто домаўладанняў.

За тыдзень на нумар 102 паступіла больш за 50 паведамленняў – давёў да ведама прысутных начальнік РАУС Валерый Чэкан. Узбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах крадзяжоў, затрыманы “нясун” у ААТ “Малажынскі”, выяўлены два вадзіцелі ў нецвярозым стане.

Па-ранейшаму шмат нараканняў на ДОПРАЎПАРАДКАВАННЕ Камарына. Аляксандр Кохан запатрабаваў ад дырэктара КЖУП “Брагінскае” Аляксандра Атрошчанкі, намесніка начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Тамары Алесянковай пракантраляваць якасць работ,  звярнуць увагу на  добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый. Калі гэта неабходна – запрашаць кіраўніцтва абласнога ўзроўню і вырашаць пытанні.

Роля каардынатараў у  вёсках і аграгарадках належыць старшыням СЕЛЬСКІХ САВЕТАЎ. Менавіта яны павінны і прасачыць за занятасцю працоўных калектываў падчас суботнікаў, і вызначыць аб’ёмы работ, і пракантраляваць выкананне. Яны – гаспадары на падведамасных тэрыторыях. Не павінна быць такога, што асфальт кладзецца ў ваду, фарбуецца нахіленая і перакошаная агароджа, няма парадку ні ў населеных пунктах, ні на могілках, а прадстаўнік улады бяздзейнічае.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні ходу вясенніх палявых работ, правядзення масавых мерапрыемстваў, занятасці моладзі.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *