1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Грамадства

Гісторыя свята пачалася пасля Другой сусветнай вайны, калі па ўсім свеце значна павялічылася колькасць дзяцей-сірот, а таксама хлопчыкаў і дзяўчынак, якія галадалі і не мелі пастаяннага прытулку. Пытанне аб іх абароне было ўзнята ў 1949 годзе ў Парыжы на жаночым кангрэсе. І ўжо 1 чэрвеня 1950-га прайшоў першы Міжнародны дзень абароны дзяцей.

Сімвалам свята з’яўляецца зялёны сцяг, на якім намалявана планета і пяць рознакаляровых фігур па акружнасці. Зялёны фон сімвалізуе урадлівасць, рост і гармонію, планета – агульны дом для ўсіх дзяцей, а рознакаляровыя фігуркі – памяркоўнасць і разнастайнасць.

 

Дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з самым радасным і цёплым
святам – Міжнародным днём абароны дзяцей!

Першага чэрвеня – гэта не толькі пачатак шчаслівай пары школьных канікул, вясёлых гульняў, новых адкрыццяў і ўражанняў, але і напамін нам, дарослым, аб вялікай адказнасці за падрастаючае пакаленне, а значыць, за будучыню Беларусі.

Дзяцінства – асаблівы час, калі фарміруецца асоба, закладваюцца асновы здароўя, таму пытанні падтрымкі маленькіх грамадзян нашай краіны, развіцця адукацыі, аховы здароўя застаюцца ў прыярытэце. Мы імкнёмся рабіць усё магчымае, каб дзеці маглі рэалізаваць свой творчы і інтэлектуальны патэнцыял, каб яны раслі бадзёрымі, шчаслівымі, сталі адукаванымі і духоўна развітымі.

Вялікая падзяка – сем’ям, у якіх дзеці выхоўваюцца ў атмасферы любові, клопату, разумення і ўвагі, усім, хто праяўляе неабыякавасць да іх лёсу, хто прысвяціў сябе працы з падрастаючым пакаленнем.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і міру. Дзецям – здзяйснення самых запаветных жаданняў, прыемных уражанняў ад адпачынку, дарослым – жыццёвай мудрасці, цярплівасці, шчодрасці на дабрыню і спагаду. Няхай юнае пакаленне радуе нас сваімі талентамі, поспехамі ў вучобе, творчымі і спартыўнымі дасягненнямі, напаўняе наша жыццё святлом і радасцю, шчасцем і надзеяй!

Аляксандр КОХАН,
старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *