Да Дня герба і флага: у цэнтральнай раённай бібліятэцы праходзіць тэматычная выстава

Грамадства

Сёння наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. І ў цэнтральнай раённай бібліятэцы падрыхтавана тэматычная выстава, прысвечаная гэтай даце.

Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі, якія даюць адказы на пытанні аб гісторыі і сучаснаснасці Беларусі і, вядома ж, тут можна бліжэй пазнаёміцца з гебрам і флагам нашай краіны, а таксама асвяжыць у памяці словы гімна.

З гэтай мэтай завіталі ў бібліятэку і Вераніка Алфімцава з чатырохгадовым сынам. Па словах мамы, Жэня ўжо добра ведае сімвалы Беларусі, таму лёгка пазнае іх на малюнках. З тым, што азначаюць колеры флага, хлопчык даведаўся на занятках у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці, сярэднюю групу якога ён наведвае. Знаёмячы выхаванцаў з дзяржаўнай сімволікай, ва ўстанове прывіваюць ім пачуццё патрыятызму і гонару за сваю краіну.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *