Фінансавая  стабільнасць  залежыць ад  вытворчасці

Главное Официально

“Своечасовая выплата ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ – задача кожнага кіраўніка”, – пачаў апаратную нараду кіраўнік раённай вертыкалі. Было прааналізавана становішча ў кожнай арганізацыі, дзе могуць узнікнуць праблемы. Інфармацыю прадаставіў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Пётр Раманюк. Пэўныя цяжкасці могуць узнікнуць у ААТ “Брагінаграсэрвіс” і “Брагінскае ПМС”, таму сельгапрадпрыемствам неабходна разлічыцца з партнёрамі за выкананыя работы.

Тое, што фінансавая стабільнасць залежыць ад вытворчасці, – аксіёма.  Аднак далёка не ўсе кіраўнікі і спецыялісты надаюць належную ўвагу якасці прадукцыі, – падкрэсліў Аляксандр Кохан. Гэта датычыць у першую чаргу ЯКАСЦІ МАЛАКА, дзе атрымліваем прамыя страты. Галоўнаму ветурачу раёна Надзеі Шкуратавай даручана ўзмацніць кантроль.

СТАН ДАРОГ таксама на пастаянным кантролі кіраўніка раёна. Аляксандр Васільевіч канстатаваў: ён незадавальняючы. Абкоска дарог ідзе маруднымі тэмпамі, тэхніка задзейнічана нерацыянальна. Адпаведным службам даручана актывізаваць работу і навесці парадак на абочынах, прыпыначных пунктах, іншых аб’ектах. Больш актыўна патрэбна займацца і ўласнымі тэрыторыямі.

ДОБРАЎПАРАДКАВАННЕ не застаецца па-за ўвагай. Кантраляваць якасць рамонтных работ у Камарыне неабходна адказным за гэта  службам. У першую чаргу – КЖУП “Брагінскае” і мясцоваму сельвыканкаму. У раённым цэнтры ўстаноўлены дзве новыя дзіцячыя пляцоўкі. Але іх патрэбна давесці да ладу: завезці пясок, усталяваць лавачкі і сметніцы, тую, што знаходзіцца ў мікрараёне “Сельгастэхніка”, неабходна абгарадзіць. З гэтай мэтай старшыня райвыканкама даручыў правесці ў бліжэйшы выхадны суботнік. Акрамя таго, варта разгледзець магчымасць устаноўкі такой пляцоўкі і ў Камарыне.

Аб ПАЖАРНАЙ БЯСПЕЦЫ праінфар-маваў Віктар Цімонін.  Узгаранняў  за  тыдзень не здарылася, наглядальныя камісіі працавалі згодна з графікам. Віктар Віктаравіч яшчэ раз засяродзіў увагу прысутных на тым, што ў некаторыя паддашкавыя памяшканні ёсць свабодны доступ. З падваламі, акрамя гэтага, яшчэ адна праблема – іх загрувашчанасць. Дырэктару КЖУП “Брагінскае” Аляксандру Атрошчанку даручана выправіць сітуацыю ў трохдзённы тэрмін.

Як паведаміў начальнік РАУС Валерый Чэкан, за тыдзень паступіла 39 паведамленняў, узбуджана адна крымінальная справа па факце крадзяжу.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні падпісной кампаніі, выканання прагнозных заданняў, арганізацыі гандлю, нарыхтоўкі і здачы другаснай сыравіны.

Галіна ШАЎЧЭНКА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *