Каментарый спецыяліста: малака атрымліваем менш

Сельское хозяйство

Як арганізавана пашавае ўтрыманне жывёлы, чаму асобныя гаспадаркі мінусуюць у параўнанні з мінулым  годам па вытворчасці малака, калі будзе ліквідавана адставанне ў паказчыках, расказвае галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Пётр ПІНЧУК:

–Каб правесці летне-пашавы перыяд на належным узроўні і атрымаць на танных кармах максімум прадукцыі, мы рыхтаваліся загадзя і правялі шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў. На месцах выпасу з’явіліся бочкі для вады, дзе патрэбна было, выгарадзілі жывёлапрагоны, набылі  электраагароджу. Грамадскія статкі апрацавалі супраць эктапаразітаў.

На азімыя дойныя статкі вывелі ў першай дэкадзе красавіка, пасля іх –  на шматгадовыя травы. Усё гэта павінны было садзейнічаць павелічэнню надояў малака. Але ж яго вытворчасць залежыць не толькі ад кармоў, але і ад расцёлаў, прадуктыўнасці кароў. Калі гаварыць у цэлым, то наш раён, вобразна кажучы, цягнуць уніз дзве гаспадаркі: ААТ “Брагінка” і ААТ “Камарынскі”. Праблемы з асемяненнем, якія ўзніклі тут, адмоўна сказаліся на выніках  работы жывёлагадоўчай галіны.

Спецыялісты зааветслужбы ўпраўлення аказваюць дапамогу калегам на месцы, сумесна вырашаюць, як хутчэй выправіць сітуацыю. Жывёлаводы Брагіншчыны ў папярэднія гады атрымлівалі нядрэнныя надоі, былі ў ліку тых, хто нарошчвае аб’ёмы вытворчасці малака. Спадзяюся, не будзем у адстаючых і сёлета.

Падрыхтавала Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *