Мікалаю Петрусевічу з Камарына давялося вызваляць Мінск, фарсіраваць Одэр, удзельнічаць у штурме Берліна

Грамадства

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Андрэевіч Петрусевіч з Камарына ў далёкім 1945-м годзе ў складзе 8-й гвардзейскай арміі першага Беларускага фронту, якім камандаваў Георгій Жукаў, дайшоў да Берліна.

Яго армейскія будні пачаліся ў снежні 1943 года. І ўжо праз некалькі месяцаў 18-гадовы юнак прыняў удзел у першай бітве – вызваляў ад ворага Мінск. Наперадзе чакалі Беласток, Люблін, Варшава, фарсіраванне Одэра… Аб тым, што нашаму земляку не аднойчы давялося праявіць мужнасць і гераізм у баях за вызваленне роднага краю, зрабіць нямала для набліжэння Вялікай Перамогі, яскрава сведчаць шматлікія ўзнагароды, што ззяюць на парадным кіцелі ветэрана.

З Днём Перамогі Вас, паважаны Мікалай Андрэевіч! Шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, бадзёрасці духу, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *