Сардэчна  віншуем  вас з  Днём Перамогі!

Главное

Дарагія  ветэраны Вялікай  Айчыннай  вайны!

Паважаныя  жыхары Брагіншчыны!

Сардэчна  віншуем  вас з  Днём Перамогі!

Гэта свята мужнасці нашага народа, славы нашай зброі, памяці аб нашых героях. Нялёгкі, гераічны жыццёвы шлях старэйшага пакалення заслугоўвае шчырай павагі, ён і сёння застаецца прыкладам вернага служэння Айчыне. Непахіснасць і бясстрашша, мэтанакіраванасць і вялікая працаздольнасць савецкіх людзей  дапамаглі з гонарам прайсці цераз выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны не толькі на палях  змаганняў, але і ў  тыле, у гады  пасляваеннага  адраджэння.

Нашу беларускую зямлю сагравае ўжо 74-я мірная вясна. З тае пары змянілася не адно пакаленне. Але нават у сэрцах унукаў і праўнукаў тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы,   жывуць гонар за Вялікую Перамогу і павага да воінскай славы, мужнасці і самаахвярнасці абаронцаў.

Гэтае свята заўсёды будзе згуртоўваць пакаленні агульнасцю гістарычнай памяці, адзінствам імкненняў і надзей, адказнасцю за будучыню роднага краю.

Жадаем вам моцнага здароўя, мірных, сонечных дзён, дабрабыту, шчасця, упэўненасці ў сваіх сілах і ў заўтрашнім дні.

Аляксандр КОХАН,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

Аляксандр КАЛЯСАН,

старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *