Ва ўстановах адукацыi раёна адбыліся ўрачыстыя лiнейкi, прысвечаныя Дню пiянерскай дружбы

80 гадоў вызвалення Беларусі Грамадства

У акцябраты i пiянеры былі прыняты вучні Чамярыскага дзіцячага сада – сярэдняй школы, Малейкаўскай СШ і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі далі клятву выконваць законы БРПА: быць дружнымі, працавітымі, дапамагаць слабейшым, старанна вучыцца і, вядома, з гонарам насіць сваё новае званне.

У гэты ж дзень ва ўсіх школах прайшла квэст-гульня “Па слядах Перамогі”, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Падчас яе дзеці праявілі кемлівасць і спрыт, паказалі свае спартыўныя ўменні і зладжаную работу ў камандзе.

Наталля ФУРС,
метадыст Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *