Яравая сяўба ў Беларусі праведзена на больш як 90 працэнтах плошчаў

Сельское хозяйство

Яравая сяўба ў Беларусі, паводле даных на 11 мая, праведзена на 2,26 млн га, або на 92,5 працэнта запланаваных плошчаў. Аб  гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур завершана: пасеяна 894,6 тыс. га. Сяўба кукурузы ў Беларусі праведзена на 825,5 тыс. га, або на 80 працэнтах запланаваных плошчаў. Кукуруза на зерне пасеяна на 256,6 тыс. га (115,1 працэнта плана), на сілас — 568,9 тыс. га (70,3 працэнта плана). Бульбу пасадзілі на 23,5 тыс. га (98,6 працэнта), агародніну — на 4,37 тыс. га (78 працэнтаў). Завершана сяўба цукровых буракоў і лёну-даўгунцу. Вядуцца работы па сяўбе аднагадовых траў (268,6 тыс. га, або 93,8 працэнта).

Як паведамлялася, у гэтым годзе яравую сяўбу плануецца правесці на 2,4 млн га. Кукурузу маюць намер пасеяць на плошчы большай за 1 млн га, бульбу — на 24, 5 тыс. га. Завяршыць сяўбу яравых культур плануецца да 15 мая.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *