Дастойны  шлях начальніка РАУС Валерыя Чэкана

Грамадства Нашы праекты: імёны малой радзімы

На мінулым тыдні на заслужаны адпачынак калегі правялі начальніка РАУС Валерыя Чэкана. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканмама Аляксандр Васільеў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан

Працоўная дзейнасць Валерыя Леанідавіча была непарыўна звязана з міліцыяй каля 26 гадоў. Усё пачалося ў 1993-м, калі малады чалавек уладкаваўся на службу ў Хойніцкі РАУС участковым інспектарам. Праз некаторы час перайшоў у аддзяленне крымінальнага вышуку. І тут спатрэбіўся вопыт, набыты на мінулай пасадзе: уменне працаваць з людзьмі, хутка і правільна прымаць рашэнні ў складаных сітуацыях.

Паступова  работа ў міліцыі стала не проста службовым абавязкам, а ладам жыцця. Вядома, што вытрымаць нагрузку, якая ляжыць на плячах аператыўнікаў, можа не толькі адказны, але і псіхалагічна ўстойлівы, разважлівы і юрыдычна падкаваны чалавек. Гэтыя якасці дапамаглі Валерыю Леанідавічу дабівацца высокіх паказчыкаў і на пасадзе кіраўніка аддзялення крымінальнага вышуку.

Брагінскі РАУС Валерый Чэкан узначаліў у жніўні 2008-га. За 11 гадоў ён сабраў вакол сябе і аб’яднаў адказных і мэтанакіраваных аднадумцаў. З супрацоў-нікамі заўсёды дзяліўся прафесійным вопытам, падтрымліваў усіх, хто перажываў за агульную справу. І сёння калектыў раённага аддзела ўнутраных спраў – гэта згуртаванае і моцнае звяно. А высокі ўзровень раскрывальнасці злачынстваў – вынік што-дзённай упартай работы кожнага. Нагадаю, што ў гэтым накірунку РАУС на працягу апошніх гадоў трымае лідарства ў вобласці.

Калегі адрасавалі Валерыю Леанідавічу нямала добрых слоў, адзначыўшы  жыццёвую мудрасць былога кіраўніка,  яго спагадлівасць і чалавечнасць. А той, у сваю чаргу, выказаў гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва ўжо ў новым статусе – ветэрана  МУС.

Вольга ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *