І прафесійнае свята, і Дзень моладзі Ганна Грыгаровіч будзе адзначаць сёлета, 30 чэрвеня

Важное Грамадства

Так супала, што і прафесійнае свята, і Дзень моладзі Ганна Грыгаровіч будзе адзначаць сёлета, 30 чэрвеня. Яе добра ведаюць у раёне, бо ў час вучобы ў Брагінскай школе мастацтваў без  юнай спявачкі не абыходзіўся ні адзін канцэрт. Калі ў нашым раёне праходзіла Міжнародная сацыяльна-творчая праграма “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”, у традыцыйным музычным марафоне разам з прызнанымі майстрамі сцэны прымала ўдзел і таленавітая дзяўчынка. Яе будучыню і выкладчыкі, і сябры звязвалі з мастацтвам, спевамі. Нават былі ўпэўнены, што пасля заканчэння школы яна выбярэ адпаведную навучальную ўстанову.

Але Ганна перадумала, паступіла ў Гомельскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж і атрымала спецыяльнасць “бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль”. На працу прыехала ў свой раён, у ААТ “Чамярыскі”. Была спачатку бухгалтарам па раслінаводстве, а зараз – па заработнай плаце. Дырэкцыя адкрытага акцыянернага таварыства ацаніла і стараннасць маладога спецыяліста, і дысцыплінаванасць, і пачуццё адказнасці, з якім яна выконвае ўскладзеныя на яе абавязкі.

Якой бы ні была тэарэтычная падрыхтоўка, але ж без імкнення самаўдасканальвацца высокім прафесіяналам не станеш. Зараз Ганна Андрэеўна вучыцца ва ў ініверсітэце імя Ф. Скарыны, ужо скончыла два курсы ВНУ па спецыяльнасці “бухгалтарскі улік, аналіз і аўдыт”. Хочацца павіншаваць яе з Днём моладзі, пажадаць новых поспехаў і перамог, удачы і шчаслівага лёсу. Няхай усё складваецца найлепшым чынам.

Ніна СІНІЛАВА

Фота Ірыны СТЫЧЫНСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *