Прамая  лінія: у  фармаце даверу

Грамадства

Айчынны і замежны вопыт дзяржаўнага будаўніцтва пераканаўча сведчыць аб тым, што давер паміж грамадствам і ўладай, фарміраванне эфектыўнага механізму зваротнай сувязі паміж імі з’яўляюцца важнымі ўмовамі паспяховага вырашэння задач эканамічнага і сацыяльнага развіцця, павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Значную ролю маюць звароты грамадзян, перш за ўсё – у органы дзяржаўнай улады.

Як праінфармавала начальнік сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ніна Кавалёк, на прамую лінію старшыні райвыканкама Аляксандра Кохана паступіла трынаццаць пытанняў.

У асноўным тых, хто звяртаўся да Аляксандра Васільевіча, турбавалі пытанні, якія датычаць жыллёва-камунальнай сферы, навядзення парадку на зямлі, зносу аварыйных дрэў. Некаторыя  ўжо вырашаны, па астатніх дадзены адпаведныя даручэнні.

Неабходна адзначыць, што калі людзі звяртаюцца да ўлады па злабадзённых жыццёвых праблемах гэта гаворыць аб  высокім узроўні даверу.  Прычыны зваротаў могуць быць розныя. Калі магчыма, пытанні вырашаюцца неадкладна. Галоўнае – пачуць усіх, хто сапраўды мае патрэбу ў дапамозе, бо забеспячэнне спрыяльных умоў для павышэння якасці жыцця насельніцтва з’яўляецца галоўным прынцыпам работы органаў улады.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *