Выпускны баль адкрые дзверы ў новае, нязведанае жыццё для 83 юнакоў і дзяўчат Брагіншчыны

Главное Грамадства

Заўтрашні вечар для большасці з нас будзе звычайны. Па-летняму цёплы, напоўнены паўсядзённымі клопатамі і справамі. А для 83 юнакоў і дзяўчат Брагіншчыны – асаблівы: выпускны баль адкрые дзверы ў новае, нязведанае жыццё. І ў душы кожнага будзе панаваць цэлая гама эмоцый: ад радасці да суму. Ці не ад таго, што дзяцінства не вярнуць? Дапісана да канца яго гісторыя – вясёлых гульняў, першых сяброў, цікавых адкрыццяў… А бацькам і настаўнікам яшчэ так хочацца абараніць, падказаць, дапамагчы. Ды час няўмольна бяжыць, перагортвае старонкі – будуць гучаць наказы, кранальныя словы, і закружацца ў класічным вальсе пары. А потым – святочная ноч у асяроддзі самых блізкіх і дарагіх людзей, традыцыйная сустрэча світання і – бывайце, школьныя гады!

Няхай на далейшым жыццёвым шляху дапамагаюць вам, выпускнікі, атрыманыя веды, любоў да працы, адказнасць, неабыякавасць і сумленнасць. Здзяйснення самых запаветных мараў і ажыццяўлення ўсіх задум!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *