ААТ “Брагінскі”: валавы збор зерня сёлета будзе большы, чым у мінулым годзе

Сельское хозяйство

Юрый Карсак

У мінулую пятніцу ўборка збожжавых у ААТ “Брагінскі” вялася непадалёку ад райцэнтра, а знайсці ўрочышча, на якім працавала тэхніка, супрацоўнікам газеты “Маяк Палесся” дапамог галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Максім Каўцэвіч. Хто, як не ён, павінен ведаць, дзе жнуць і малоцяць у адкрытых акцыянерных таварыствах, ацаніць сітуацыю на месцы і зрабіць для сябе нейкія вывады. Тое, што культура земляробства ў “Брагінскім” не на вышыні, адзначыў адразу. Прайшоўшы  па полі ў накірунку камбайнаў, мы таксама прыйшлі да такой высновы.

Неба пасля абеду было чыстае, але ж невялікая хмара, якая павольна выплыла з-за лесу, пралілася дажджом. І хаця ішоў ён нядоўга, работа на некаторы час спынілася. Жніво – адказная пара, хлеб убіраць і ганарова, і пачэсна. Да таго ж неблагая магчымасць папоўніць сямейны бюджэт. Калі, вядома, працаваць сумленна і якасна.

У нашым раёне ў работнікаў РАНС ёсць добрая традыцыя: дапамагаць хлебаробам убіраць ураджай у час свайго водпуску. Працягвае яе Юрый Карсак, які вядзе абмалот разам з Сяргеем Рэбкам. Ведаем Юрыя даўно. Да службы ў арміі ён вызначаўся сярод маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня ад камбайнаў. Пасля яе ўладкаваўся ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, а ў “Брагінскім” заняты на жніве другі сезон.

Аляксандр Савянок

Не прывыкаць да напружанай працы фермеру Аляксандру Савянку. Ён і прасуе, і рулоны звозіць, калі спатрэбіцца, выконвае іншую работу. Зараз вось жне і малоціць у экіпажы з Яўгенам Кузаковым. На гэтым полі мы сустрэлі яшчэ аднаго Кузакова, Уладзіміра. Яго місія – даставіць зерне да месца перапрацоўкі. Гэтымі днямі ў гаспадарку прыйшла новая аўтамашына, якраз дарэчы, бо чатырох адзінак для пяці камбайнаў было малавата.

Уладзімір Кузакоў

2019-ты, нягледзячы на кліматычныя ўмовы, будзе для хлебаробаў “Брагінскага” больш спрыяльны. Ва ўсякім разе, валавы збор зерня атрымаюць большы.

Ніна СІНІЛАВА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *