Беларускія аграрыі намалацілі больш за 2 млн тон збожжа

Сельское хозяйство

Паводле даных на 26 ліпеня, аграрыямі Брэсцкай вобласці намалочана 722,7 тыс. т збожжа, Мінскай — 446,3 тыс. т. 

У Гродзенскай і Гомельскай абласцях намалочана 457,9 тыс. т і 264,4 тыс. т збожжа адпаведна, у Магілёўскай — 152,8 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, — 83,4 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя (акрамя кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 640,9 тыс. га, што складае 29,6 працэнта ад агульнай плошчы.

Лідарам па-ранейшаму з’яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 58 працэнтаў плошчаў. У сярэднім з аднаго гектара ў гэтым годзе аграрыі ўбіраюць 33,2 ц збожжа.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *