Беларускія аграрыі плануюць сабраць у бягучым годзе больш за 1 млн тон бульбы і 560 тысяч тон агародніны

Сельское хозяйство

У сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх і фермерскіх гаспадарках Беларусі ў бягучым годзе плануецца атрымаць звыш  1 млн тон бульбы і больш за 560 тысяч тон агародніны. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Таццяна Карбановіч.

У бягучым годзе ў сельгасарганізацыях, сялянскіх, фермерскіх гаспадарках таксама плануецца атрымаць каля 150 тыс. т пладоў і ягад. «Атрымліваемыя аб’ёмы бульбы і агародніннай прадукцыі дадуць магчымасць забяспечыць патрэбнасць унутранага рынку ў поўным аб’ёме, а таксама мець свабодныя рэсурсы для пастаўкі на экспарт», — адзначыла Таццяна Карбановіч.

Так, з чаканага мільёна тон бульбы каля 190 тыс. т пойдзе на насенне, 180 тыс. т адправяць на прамперапрацоўку, 165 тыс. т — на патрэбы гандлю і грамадскага харчавання (у тым ліку для закладкі ў стабілізацыйныя фонды). Яшчэ 645 тыс. т плануецца для рэалізацыі на рынках, кірмашах. Сюды ўваходзіць і бульба, якая будзе пастаўлена на экспарт.

З чаканага ўраджаю агародніны 180 тыс. т плануюць накіраваць на патрэбы грамадскага харчавання і гандлю, а таксама для закладкі ў стабфонды, 43 тыс. т будзе перапрацавана, 337 тыс. т рэалізуюць на рынках і кірмашах.

Што датычыцца ягаднай прадукцыі, то для патрэб гандлю, грамадскага харчавання і для закладкі ў стабілізацыйныя фонды будзе накіравана 28 тыс. т, 31 тыс. т перапрацуюць прампрадпрыемствы, 90 тыс. т плануецца рэалізаваць на рынках, кірмашах, а таксама адправіць частку на экспарт.

У сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх і фермерскіх гаспадарках пачалася ўжо ўборка агародніны. На сёння яе ўраджай складае 61,6 тыс. т, гэта 134 працэнты да ўзроўню мінулага года. Такі тэмп росту забяспечаны ў тым ліку за кошт павелічэння вытворчасці.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *