Масавая ўборка збожжавых пачалася ў Беларусі

Сельское хозяйство

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 16 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны са 128,4 тыс. га, што складае 5,94 працэнта запланаванай плошчы.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 15,3 працэнта ад плана (51,5 тыс. га). У Гомельскай вобласці ўбрана 12,8 працэнта плошчаў (42,5 тыс. га), Гродзенскай – 4,11 працэнта (13,4 тыс. га), Мінскай – 2,81 працэнта (14,1 тыс. га), Магілёўскай – 1,99 працэнта (6,24 тыс. га).

У Віцебскай вобласці ўборку толькі пачынаюць: збожжавыя ўбраны з 0,21 працэнта плошчаў (0,73 тыс. га). Усяго па краіне намалочана 398,7 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 31,1 ц/га.

Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 54,7 працэнта плошчаў (429 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2864 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў бягучым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9168 тыс. т.

На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак. Сенажу нарыхтавана 8845 тыс. т (68,1 працэнта да плана), сена – 604,6 тыс. т (63,8 працэнта), сіласу – 323,6 тыс. т (1,78 працэнта).

БелТА



Пакінуць адказ