МУС папярэджвае аб магчымай актыўнасці махляроў падчас перапісу насельніцтва

Важное Территория закона

Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

“Існуе асобны від махлярства, калі зламыснікі пад выглядам работнікаў камунальных, сацыяльных і іншых службаў пранікаюць у кватэры. Ахвярамі аферыстаў становяцца людзі любога ўзросту і сацыяльнага становішча, але часцей за ўсё гэта адзінокія пенсіянеры: ашуканцы пранікаюць у кватэры і выкрадаюць зберажэнні, – адзначылі ў МУС. – Актывізуюцца такія зламыснікі, як правіла, да планавых праверак дамоў, правядзення капітальнага рамонту, перапісу насельніцтва. Бліжэйшае такое мерапрыемства пройдзе ў Беларусі з 4 па 30 кастрычніка”.

Міліцыя нагадвае аб правілах бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцей.

Трэба памятаць, што па месцы жыхарства грамадзян перапісчыкі пачнуць работу толькі з 21 кастрычніка.

Задзейнічаныя ў працэдуры работнікі павінны мець пры сабе пасведчанне перапісчыка, якое дзейнічае толькі пры прад’яўленні пашпарта. Таксама ў прадстаўніка з сабой павінен быць планшэт і сумка са спецыяльным лагатыпам.

“Ні ў якім разе нельга пускаць у дом незнаёмых людзей. Нават калі вы пераканаліся ў асобе работніка, размаўляйце з ім на лесвічнай клетцы або на вуліцы. Калі просяць запасную ручку, вады і да таго падобнае, то варта зайсці ў кватэру і зачыніць дзверы. Пасля гэтага можна ўзяць тое, што трэба, і зноў выйсці да наведвальнікаў. Таксама важна не даваць свае дакументы незнаёмым людзям”, – падкрэслілі ў МУС.

БелТА



Пакінуць адказ