На хлебным полі – аднакласнікі

Сельское хозяйство

Анатоль Панчанка

Максім Каўцэвіч, Анатоль Панчанка, Ігар Башараў – аднакласнікі. Разам вучыліся ў Малейкаўскай школе, зараз разам клапоцяцца аб тым, як хутчэй і без страт убраць хлеб.

У гэтыя напружаныя дні па некалькі разоў за дзень сустракаюцца на збожжавых палетках. Максім Каўцэвіч кантралюе ход жніва як галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі, Анатоль Панчанка адказвае за ўборачную кампанію як галоўны аграном ААТ “Пераможнік”, на тэрыторыі якога знаходзіцца навучальная ўстанова. Ігар Башараў задзейнічаны на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яго прозвішча значыцца ў ліку лепшых сярод маладых вадзіцеляў.

Максім Каўцэвіч
Ігар Башараў

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *