Патрабаванне  дня  –  убіраць  збожжавыя і  назапашваць  кармы

Главное Официально

Чарговую апаратную нараду ў панядзелак, 8 ліпеня, кіраўнік раёна пачаў з аналізу святочных мерапрыемстваў на Брагіншчыне, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Купалля. Што датычыцца першага, то яно прайшло на добрым арганізацыйным узроўні, калектывы прадпрыемстваў і ўстаноў па-святочнаму ўпрыгожылі свае калоны. За лепшае афармленне кіраўнікі і іх намеснікі, якія праявілі фантазію і творчы падыход, будуць заахвочаны матэрыяльна. І ўсё ж без лыжкі дзёгцю не абышлося:  помнік загінуўшым воінам, на рамонт якога затрачаны бюджэтныя сродкі, не пафарбавалі.

А вось Купалле, якое любяць не толькі камарынцы, але і госці, становіцца менш мнагалюдным. Сяргей Даўгулявец падзяліўся задумай надаць яму статус фестывалю. Ён жа расказаў аб выніках маніторынгу ААТ “Малажынскі” і “Брагінскі”. Гэтыя гаспадаркі наведала абласная МАБІЛЬНАЯ ГРУПА і выявіла шмат недахопаў. На месцы высветлі-лася, што іх не ўхілілі.

Аляксандр Васільевіч выказаў шмат заўваг у адрас дырэкцыі і калектыву ААТ “Малажынскі”. Тут хапае  спецыялістаў, але ж камбайны своечасова не рамантуюцца, парадак на фермах і машынных дварах адсутнічае. Пры такой арганізацыі вытворчых спраў будучыні ў сельгаспрадпрыемства няма.

Пачалося жніво, каласавыя сёле-та падгарэлі, таму востра стаіць пытанне якаснай уборкі. Патрабаванне кіраўніка раёна – выязджаць у поле не пазней чым у 9 гадзін. Варта наладзіць кругласутачнае дзяжурства на зернетаках, каля сушыльных комплексаў, каб папярэдзіць крадзяжы. Па графіку будуць выязджаць у гаспадаркі супрацоўнікі міліцыі і спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

“Увесь рапс, які намалацілі,  неаб-ходна пакінуць у сваім раёне. Ні адной тоны насення не павінна пайсці за яго межы”, – завастрыў увагу кіраўнікоў гаспадарак Аляксандр Кохан. Асаб-лівую заклапочанасць у яго выклікае нарыхтоўка кармоў. З-за працяглай спёкі травы пажухлі, кармавых адзінак на ўмоўную галаву назапашана менш мінулагодняга, таму з аўторка неабходна прыступіць да закладкі ў траншэі саломы з травой. Не ўдасца нарыхтаваць і такую колькасць кукурузнага сіласу, як у мінулым годзе. Сітуацыя складаная, і калі не прыняць меры зараз, зімоўка абернецца стратай не толькі прадукцыі, але і пагалоўя.

Па інфармацыі начальніка РАНС Віктара Марчанкі, у экасістэмах раёна адбылося шэсць пажараў. На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр. Каля вёскі Міхнаўка гарыць тарфяны масіў. Кіраўнік раёна даў указанне адпаведным службам выехаць на месца і вызначыць план дзеянняў.

Галоўны ўрач ЦРБ Ігар Кірэня расказаў аб дэмаграфічнай сітуацыі. На жаль, у нас павялічылася колькасць памерлых у працаздольным узросце.

Кіраўнік раёна даў ацэнку рабоце  па ліквідацыі паследкаў моцнага ветру, які пагаспадарыў на Брагіншчыне 1 ліпеня. Завастрыў увагу на выкананні прагнозных паказчыкаў за першае паўгоддзе, падрыхтоўцы да зімы. Раз-гледжаны таксама пытанні добраў-парадкавання населеных пунктаў, захавання прыроднага заканадаўства, работы рынку і інш.

 

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *