У Дубліне прайшоў сход грамадзян

Грамадства

На сустрэчу з мясцовымі жыхарамі прыехалі прадстаўнікі раённай ветэрынарнай станцыі, КЖУП “Брагінскае”, міліцыі, пагранічнай службы.

Адно з набалелых пытанняў, якое хвалюе вяскоўцаў, датычыцца бяздомных сабак (іх у апошні час у Дубліне з’явілася вельмі шмат). Размова таксама вялася аб мерах прафілактыкі афрыканскай чумы свіней, на якія звярнулі ўвагу супрацоўнікі ветстанцыі. Старшы ўчастковы інспектар міліцыі нагадаў аб спецыяльнай праграме “Мак”, якая праводзіцца ў раёне, а таксама параіў больш адказна падыходзіць да пытання захаванасці сваёй маёмасці.

Сярод тэм, якія таксама абмеркавалі ўдзельнікі сходу, — вываз смецця, спілаванне аварыйнага дрэва, барацьба з п’янствам і інш.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *