Хлебаробаў-тысячнікаў ушаноўвалі на Брагіншчыне

Главное Сельское хозяйство

Жніво перасякае экватар і асноўны клопат для хлебаробаў сёння – убраць зерневыя ў сціслыя тэрміны і без страт. Некалі быў папулярны выраз «бітва за ўраджай». Але ж ніхто не ваюе на збожжавым полі. Ідзе добра арганізаваны, наладжаны працэс, у якім задзейнічана магутная тэхніка і працалюбівыя людзі, дзякуючы намаганням і старанню якіх запаўняюцца засекі багатым ураджаем.

Першых хлебаробаў-тысячнікаў Брагіншчыны ушаноўвалі 30 ліпеня ў ААТ «Пераможнік» і «Імя Жукава». Лісты з падзякай і падарункі былі ўручаны экіпажу камбайна ў складзе Сяргея Сідарка і Сяргея Катлярэнкі, вадзіцелям Уладзіміру Шахніцкаму і Міхаілу Іотчанку.

З працоўнай перамогай іх віншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Кохан, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Шэйка, старшыня абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя Віктар Матарэнка, старшыня раённнага аб’яднання прафсаюзаў Раман Цеслянок.

Адказны час не дае права на доўгія прыпынкі і размовы. Ён прыспешвае, напамінае: важкія каласы больш чакаць не могуць ды і надвор’е бывае пераменлівае. І зноў стаіць над полем роўны гул камбайнавых рухавікоў, а з блакітнага неба нібы кантралююць якасць работ буслы.

Галіна ШАЎЧЭНКА

Фота Вольгі ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *