З жыцця. Вось гэта жонка!

Это интересно

У час перакуру, які на гэты раз  крыху зацягнуўся, прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва пачалі нахвальваць кулінарныя здольнасці сваіх жонак. У аднаго верная спадарожніца рыхтуе смачныя катлеты, у другога – заліўную рыбу, у трэцяга вырабляе мудрагелістыя торты, якія толькі на выставу  адпраўляць, бо шкада есці, у чацвёртага каханая – непераўзыдзены  майстар па галубцах… Ці то хлопцы галодныя былі, ці прыгубілі перад гэтым крыху горкай, хлалебныя песні ліліся без канца.

Мікола, якому ўсё гэта надакучыла слухаць, тым больш што і  жонак сваіх калег ён  добра ведаў і даўно ацаніў,  чаго яны насамрэч варты, вырашыў паставіць кропку ў гэтай размове.

–А мне, – сказаў ён таямнічым голасам, нібы паказваючы сваім выглядам, што зараз раскажа пра нешта патаемнае – таксама пашчасціла. – Не жанчына трапілася, золата. Купіць юпі, намуціць цэлы бітон, самі п’ём, суседзяў, сяброў  частуем, і ўсе смакуюць, радуюцца, жонку хваляць. Вось якая яна ў мяне хібетніца!

Оды больш не гучалі, затое смех не сціхаў доўга. Многія памяталі папулярны напітак 90-х юпі, у які патрэбна было толькі дадаць вады… Вось і ўвесь кулінарны сакрэт! Узгадваючы гэты эпізод, мой знаёмы заўсёды адзначаў пачуццё гумару, якім валодаў Мікола. Не ведаю, як жонцы, а сябрам, калегам з ім было весела.

Ніна СІНІЛАВА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *