Жніво пачалося: сёння на Брагіншчыне прайшлі раённыя «Зажынкі»

Главное Сельское хозяйство

Аднымі з першых у поле выехалі экіпажы камбайнаў ААТ “Чамярыскі”, каб сабраць ураджай збожжавых да апошняга зярнятка.

Сёлета адказная ўборачная кампанія ў гэтай гаспадарцы пачалася ўрачыста. Святочны настрой камбайнерам падарылі работнікі раённага дома культуры, якія правялі старадаўні абрад “Зажынкі” і праспявалі душэўныя песні з пажаданнямі  высокіх намалотаў.

Павіншавалі хлебаробаў з пачаткам жніва таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, прадстаўнікі прафсаюзнага руху раёна Раман Цеслянок і Віктар Балобан, старшыня ААТ “Чамярыскі” Адам Царанок.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *