Акруговыя выбаркамы на парламенцкіх выбарах у Беларусі будуць утвораны па 2 верасня

Важное Выбары-2019 Официально

Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Першы этап выбарчай кампаніі — гэта фарміраванне акруговых, абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій.

«Утварэнне іх адбудзецца па 2 верасня ўключна», — сказала Лідзія Ярмошына.

Больш за ўсё іх будзе ў сталіцы — 21 (20 акруговых і Мінская гарадская камісія). Менш за ўсё ў Гродзенскай, Магілёўскай абласцях — па 13 акруговых камісій і па адной абласной.

Яна растлумачыла, што прэтэндэнты на месцы ў парламенце змогуць пачаць падаваць дакументы (перш за ўсё аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння) пасля ўтварэння акруговых выбарчых камісій, гэта значыць пасля 2 верасня.

Сёння ў Мінску праходзіць пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прымаюцца пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Беларусі 7-га склікання. У прыватнасці, для правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі ўтвараецца 110 выбарчых акруг. У Брэсцкай вобласці — 16, у Віцебскай — 14, Гомельскай — 17, Гродзенскай — 13, Мінскай — 17, Магілёўскай — 13, Мінску — 20. Колькасць акруг у параўнанні з 2016 годам не змянілася. У 2019 годзе сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу склала 62,9 тыс. чалавек.

Акрамя таго, зацверджаны каляндарныя планы арганізацыйных мерапрыемстваў выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *