Амаль 189 тысяч дзяцей атрымаюць матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года

Грамадства

У 2019 годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года па падпраграме «Сям’я і дзяцінства» дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» плануецца аказаць прыкладна 189 тыс. дзяцей. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовую матэрыяльную дапамогу да навучальнага года прадаставяць сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Выплаты прадугледжаны на кожнага навучэнца ўстановы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімуму, што дзейнічае на 1 жніўня 2019 года (да Br69). Канкрэтны памер дапамогі ўстанаўліваецца рашэннямі мясцовых Саветаў дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцей рэгіёна.

Дапамогу ў падрыхтоўцы да школы акажуць і малазабяспечаным сем’ям, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія дзеці. Выплаты ажыццяўляюцца ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе аднаразовай або штомесячнай сацыяльных дапамог. Сродкі прадастаўляюцца на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад. Памер выплат вызначае раённая камісія ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям’і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Па пытаннях прадастаўлення аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года, аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі неабходна звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы жыхарства.

Таксама гуманітарная і дабрачынная дапамога малазабяспечаным і іншым катэгорыям маючых патрэбу сем’яў з дзецьмі аказваецца тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ва ўсіх рэгіёнах краіны праводзяцца дабрачынныя акцыі і марафоны па зборы школьных прылад, адзення, абутку і грашовых сродкаў. Матэрыяльная дапамога сем’ям для падрыхтоўкі дзяцей у школу прадастаўляецца прадпрыемствамі і арганізацыямі па месцы работы бацькоў у адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі або іншымі лакальнымі актамі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *