Беларускія аграрыі намалацілі больш за 5,7 млн т збожжа

Сельское хозяйство

Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 16 жніўня збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны больш як з 1,8 млн га, што складае 84,7 працэнта ад запланаванага. Сярэдняя ўраджайнасць — 31,8 ц/га (на аналагічную дату ў 2018 годзе — 26,7 ц/га).

Самы вялікі намалот у Мінскай вобласці — 1,5 млн т збожжа, план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 87 працэнтаў. Завяршаюць уборку ў паўднёвых і заходніх рэгіёнах краіны. Так, у Брэсцкай вобласці ўбрана 98,8 працэнта плошчаў, намалочана амаль 1,2 млн т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 94,3 працэнта плошчаў, намалаціўшы больш за 1,15 млн т збожжа.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 84,2 працэнта плошчаў (намалочана 597,8 тыс. т збожжа), Магілёўскай — з 81,6 працэнта (644,7 тыс. т збожжа).

У Віцебскай вобласці ўбрана 62,1 працэнта плошчаў. Аграрыі намалацілі 673,9 тыс. т збожжа.

План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу ў гэтым годзе складае 815 тыс. т. На 16 жніўня заданне выканана на 83,8 працэнта (682,8 тыс. т).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *