Брагінскі раён адзначае юбілейны дзень  нараджэння

Главное Год малой родины Наша гісторыя

Знамянальна тое, што ў год малой радзімы адзначае юбілейны дзень  нараджэння і наш раён. У святы прынята ўспамінаць мінулае, выпрабаванні, праз якія з годнасцю прайшлі. А іх у гісторыі Брагіншчыны было нямала. Не раз уздымаўся ён, як казачная птушка Фенікс, з попелу і руін, зведаў набегі і войны, пажары і спусташэнні. Але зноў і зноў адраджаўся, набываў моц і сілу.

Усе мы разумеем, што гэтая зямля мае значна больш глыбокія карані, а 95 гадоў – гэта дата, калі быў падпісаны дакумент аб стварэнні раёна.

Яго гісторыя цесна аб’яднана з іншымі і  тыя праблемы, тыя беды, тыя перамогі, якія праходзіла тады наша краіна, характэрныя і для нашай зямлі. Гэта – гады калектывізацыі, калі Савецкі Саюз стаў на рэйкі індустрыялізацыі і развіцця сельскай гаспадаркі, дзякуючы чаму быў зроблены сур’ёзны рывок наперад. Гэта – Вялікая Айчынная вайна.

Затым гады развіцця сацыялізму.  Пра іх сёння вельмі шмат разважаюць: рабілася ўсё правільна-няправільна, добра-дрэнна? Тым не менш, тых паказчыкаў, якія мелі аграрыі (і брагінскія ў тым ліку), мы не можам дасягнуць і сёння.

Потым чорны 1986 год, які нанёс раёну непапраўны ўрон, “ліхія дзевяностыя”, калі адным росчыркам пяра ўсё тое, што стваралася, было разбурана.

І дынамічны шлях развіцця суверэннай Беларусі. Сённяшні дзень дыктуе свае ўмовы. Мы ставім перад сабой новыя мэты, час не стаіць на месцы, і працаваць патрэбна па новых тэхналогіях, з новымі падыходамі, з новай пераацэнкай у галаве: “што такое эканамічная мэтазгоднасць?” Раён сельскагаспадарчы, і словы пра харчовую бяспеку краіны для большасці яго насельніцтва – не пусты гук.

Аграпрамысловы комплекс Брагіншчы-ны спецыялізуецца на мяса-малочнай галіне, вытворчасці агароднінных, збожжавых і зернебабовых культур. Сёння АПК раёна – гэта ААТ «Камарынскі», «Чамярыскі», «Малажынскі», «Перамож-нік», «Брагінка», «Імя Жукава», ордэна Леніна ААТ «Брагінскі». На тэрыторыі раёна  працуюць і шэсць  фермерскіх гаспадарак.

Раён жыве і развіваецца: будуюцца дарогі, добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты, павяліч-ваецца ўвод жылля. Будаўнічая галіна прадстаўлена ўчасткам унітарнага прадпрыемства «Калінкавіцкая ПМК-101» ААТ «Палессебуд».

Найбуйнейшым прадпрыемствам па жыццезабеспячэнні раёна з’яўляецца камунальнае жыллёвае ўнітарнае прадпрыемства «Брагінскае». На тэхнічным абслугоўванні КЖУП знаходзіцца 5755 дамоў, сто з якіх – шматкватэрныя.

Лесагаспадарчую галіну  прадстаўляе ДЛГУ “Камарынскі лясгас”, які быў арганізаваны ў 1936 годзе. Працягласць яго тэрыторыі складае з поўначы на поўдзень 110, з усходу на захад – 40 км,  у склад уваходзіць пяць лясніцтваў: Жароўскае, Камарынскае, Савіцкае, Лубеніцкае, Петрыцкае. Маецца цэх па перапрацоўцы драўніны.

Гандлёвае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць больш за 90 гандлёвых прадпрыемстваў і аб’екты грамадскага харчавання Брагінскага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, індывідуальныя прадпрымальнікі.

У сістэме адукацыі Брагінскага раёна працуе 25 устаноў. Ахова здароўя прадстаўлена Брагінскай цэнтральнай раённай бальніцай, цэнтральнай раённай паліклінікай, Камарынскай участковай бальніцай, а таксама фельчарска-акушэрскімі пунктамі і амбулаторыямі ўрача агульнай практыкі.

На тэрыторыі раёна працуе 41 установа культуры.

Вялікая ўвага надаецца стварэнню ўмоў для заняткаў фізкультурай і спортам. Гэтую функцыю выконваюць установы фізкультуры і спорту ў Камарыне і Брагіне. Працуюць аддзяленні банкаў і аптэкі, пошта і індывідуальныя прадпрымальнікі, забяспечана транспартнае абслугоўванне, адразу дзве арганізацыі займаюцца рамонтам дарог, у мінулым годзе праведзены значныя аб’ёмы работ па добраўпарадкаванні райцэнтра і Камарына.

Адным словам, робіцца ўсё для таго, каб насельніцтву было зручна і камфортна, бо самае галоўнае на брагінскай зямлі – працавітыя, неабыякавыя  людзі, якія выдатна разумеюць: для таго каб добра жыць, трэба самааддна працаваць. Дзевяноста пяць гадоў для гістарычнага шляху – тэрмін немалы. Змянялася тэрыторыя раёна, яго эканамічныя паказчыкі і сацыяльнае развіццё. Нязменнымі заставаліся адносіны людзей да сваёй малой радзімы. Раён для брагінчан – не проста месца жыхарства. Гэта агульны дом, які аб’ядноўвае людзей розных лёсаў, характараў, пакаленняў у адзінае цэлае.

Галіна ШАЎЧЭНКА

 

 

Брагінскі раён размешчаны на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. Утвораны 1 верасня 1924 года ў складзе Рэчыцкага павета.

З 9 чэрвеня 1927 года раён уключаны ў склад Гомельскай акругі (да 9 ліпеня 1930 года). З 15 студзеня 1938 г. – у Палескай, з 8 студзеня 1954 года – у Гомельскай вобласці.

Плошча раёна складае 1962 кв. км, працягласць з поўначы на поўдзень – 93 км, з усходу на захад – 46 км.

Раён мяжуе з Хойніцкім і Лоеўскім раёнамі Гомельскай вобласці, а таксама з Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцямі Украіны.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Днепр і Брагінка з прытокам Несвіч. У пойме Дняпра размешчана вялікая колькасць азёр.

На 1 студзеня 2018 года колькасць насельніцтва раёна склала 11 912 чалавек.



1 комментарий по теме “Брагінскі раён адзначае юбілейны дзень  нараджэння

  1. Брагінскі раён утвораны 8 снежня 1926 года, адначасова з суседнімі Лоеўскім, Рэчыцкім, Хойніцкім.
    Адпаведна, яго 95-годдзе можа святкавацца сёлета, г. зн. у снежні 2021 года.

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *