БРСМ актыўна ўключыўся ў кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

Выбары-2019 Грамадства

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вылучыў сваіх прадстаўнікоў у склад усіх акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі ГА «БРСМ» Кацярына Петрашкевіч.

«Моладзь актыўна ўключылася ў кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі адбылося пасяджэнне Цэнтральнага камітэта БРСМ, на якім было прынята рашэнне накіраваць 110 прадстаўнікоў нашай арганізацыі ў кожную акруговую камісію і 7 — у тэрытарыяльныя (абласныя і Мінскую гарадскую). Свайго прадстаўніка саюз моладзі вылучыў і ў якасці наглядальніка ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў», — расказала Кацярына Петрашкевіч.

Акрамя таго, тэрытарыяльныя камітэты БРСМ накіруюць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама наглядальнікаў. «Моладзь увойдзе ў склад ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты. Сёння на пасяджэнні таксама абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі плана ўдзелу саюза моладзі ў выбарах, асноўныя падыходы і праграма ўдзелу», — адзначыла старшыня ЦКК.

Кацярына Петрашкевіч нагадала, што пры кожным абласным, Мінскім гарадскім, тэрытарыяльных камітэтах БРСМ створаны 185 штабоў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, у склад якіх увайшло больш за 950 чалавек.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *