Бяздзейнасць недаравальная

Официально

СВОЕЧАСОВЫЯ РАЗЛІКІ ЗА ЭНЕРГАНОСЬБІТЫ І ВЫПЛАТА ЗАРАБОТНАЙ ПЛАТЫ – тыя накірункі, на якіх засяродзіў увагу старшыня райвыканкама ў пачатку апаратнай нарады. Аляксандр Кохан заслухаў справаздачы кіраўнікоў КЖУП “Брагінскае, Брагінскага ПМС, Брагінаграсэрвіса, ААТ “Малажынскі” аб тым, якія меры прыняты, каб не дапусціць запазычанасці.

Аб выніках работы МАБІЛЬНАЙ ГРУПЫ за тыдзень праінфармаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргей Даўгулявец. Яе прадстаўнікі наведалі ААТ “Камарынскі”. Тут нямала робіцца ў плане навядзення парадку і выканання патрабаванняў аховы працы. Але часам недарэчныя дробязі псуюць агульны малюнак. Каб такога не адбывалася, у выкараненні недахопаў павінны быць зацікаўлены не толькі дырэктар гаспадаркі, але і ўвесь ланцужок: ад галоўных спецыялістаў да жывёлаводаў і механізатараў. Тады і на тэрыторыях, і ў вытворчых памяшканнях будзе парадак.

Старшыня райвыканкама ў чарговы раз акцэнтаваў увагу кіраўнікоў: на кожнай ферме павінны быць створаны належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы. “Неабходна правесці суботнікі, больш мэтанакіраванай і рэгулярнай павінна быць работа спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, ветслужбы. ЯКАСЦЬ МАЛАКА пакідае жадаць лепшага, і тыя меры, якія прадпрымаюцца, каб выправіць становішча, недастатковыя. А бяздзейнасць недаравальная. Яна прыводзіць у канчатковым выніку да пагаршэння фінансавага становішча гаспадарак, а гэта значыць, і дабрабыту вяскоўцаў”, – адзначыў Аляксандр Кохан.

Як паведаміў начальнік РАНС Віктар Марчанка, шэсць наглядальных камісій праводзілі прафілактычную работу. Вядзецца абследаванне падвальных памяшканняў шматкватэрных жылых дамоў. Многія з іх загрувашчаны. Навесці парадак, праінфармаваць аб нормах утрымання памяшканняў жыхароў даручана дырэктару КЖУП “Брагінскае” Аляксандру Атрошчанку.

ДЭМАГРАФІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ ў раёне выклікае сур’ёзную заклапочанасць. Як адзначыў галоўны ўрач Брагінскай ЦРБ Ігар Кірэня, назіраецца зніжэнне агульнай смяротнасці. Але гэта не дае падстаў для заспакаення: зафіксаваны рост колькасці тых, хто пайшоў з жыцця ў працаздольным узросце.

Аб ГАНДЛЁВЫМ абслугоўванні праінфармавала начальнік аддзела эканомікі Людміла Шахніцкая. Вядома, што з прыходам канкурэнтаў спажыўкааперацыі ў райцэнтры цяжка ўтрымаць свае пазіцыі. А вось у вёсках раёна патрэбна працаваць больш мэтанакіравана, перагледзець падыходы, улічваючы запыты пакупнікоў.

На апаратнай нарадзе разгледжаны таксама пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, пагранічнай бяспекі, правапарадку.

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *