У гэтыя выхадныя ДАІ ўзмоцніць кантроль на дарогах Беларусі

Грамадства Территория закона

Дзяржаўтаінспекцыя ў гэтыя выхадныя, 17-18 жніўня, узмоцніць кантроль на дарогах краіны. Спецыяльныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым паведамілі ва УДАІ МУС.

Асаблівую ўвагу ўдзеляць выяўленню выпадкаў, калі за руль садзяцца п’яныя вадзіцелі, бяспраўнікі.

«Інспектары арыентаваны на спыненне грубых парушэнняў ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху, у тым ліку веласіпедыстамі. У сферы павышанай увагі будуць і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы манеўравання, абгону і праезду пешаходных пераходаў», — дадалі ва УДАІ МУС.

У нядзелю, 18 жніўня, стартуе прафілактычная акцыя «Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць!»  Увесь тыдзень, па 24 жніўня, ДАІ асабліва будзе сачыць за выкананнем патрабаванняў бяспечнай перавозкі дзяцей.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *