Дзень Савета прайшоў у Камарыне

Важное Грамадства

 Аб рабоце, якая праводзіцца сельскім выканаўчым камітэтам, установамі і арганізацыямі ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, гаварылі падчас Дня Савета, які прайшоў 16 жніўня ў Камарыне.

Гарадскі пасёлак наведалі старшыня раёнага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, мясцовага самакіравання, устаноў і арганізацый, што размешчаны на тэрыторыі Камарынскага сельскага Савета.

Знаёмства з пасёлкам госці пачалі з Брагінскага ўчастка Палескага дзяр-жаўнага радыяцыйна-экалагічнага запа-ведніка, аб дзейнасці якога расказаў яго кіраўнік Сяргей Повад. У ДЛГУ “Камарынскі лясгас” наведалі цэх па перапрацоўцы драўніны. Дырэктар Аля-ксандр Дзягцярык акцэнтаваў увагу прысутных на паслугах, якія прадпрыемства аказвае фізічным і юрыдычным асобам. арадскі пасёлак наведалі старшыня раёнага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў, мясцовага самакіравання, устаноў і арганізацый, што размешчаны на тэрыторыі Камарынскага сельскага Савета.

Удзельнікі мерапрыемства таксама пабывалі ва ўстановах адукацыі, культуры і аховы здароўя, аддзяленні кругласутачнага знаходжання пажылых людзей і інвалідаў. Падвядзенне вынікаў сустрэчы прайшло ў сельскім выканаўчым камітэце.

Вольга ПАЛЯШЧУК

Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *