Маладзёжныя экіпажы намалацілі больш за 447 тыс. т збожжа

Важное

Аб гэтым паведаміла загадчыца аддзела праектнай дзейнасці Цэнтральнага камітэта ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, каардынатар праекта Аляксандра Лугоўская.

“Паводле інфармацыі, што паступіла ў рэспубліканскі штаб па каардынацыі дзейнасці ўборачнай кампаніі 8 жніўня, на ўборцы задзейнічаны 729 маладзёжных экіпажаў, больш за ўсё – у Віцебскай і Мінскай абласцях (175 і 154 адпаведна). З іх 100 маладзёжных экіпажаў намалацілі 1 тыс. і больш тон збожжа. У іх ліку чатыры двухтысячнікі: у Мінскай вобласці – 2, у Брэсцкай і Магілёўскай – па адным, а таксама адзін трохтысячнік – у Віцебскай вобласці. Усяго маладзёжныя экіпажы намалацілі 447,357 тыс. т збожжа”, – расказала Аляксандра Лугоўская.

Акрамя таго, задзейнічаны 631 малады вадзіцель. З іх 159 перавезлі ўжо 1 тыс. т і больш намалочанага збожжа. Больш за ўсё вадзіцеляў-тысячнікаў у Брэсцкай вобласці (40), Гродзенскай (38) і Мінскай (37).

Сярод іх дзесяць двухтысячнікаў: у Мінскай вобласці – 6, Брэсцкай – 2, Віцебскай і Гомельскай – па адным, а таксама тры трохтысячнікі: па адным у Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

“На ўборцы ўраджаю працуюць 24 сямейныя экіпажы, з іх палавіна – у Магілёўскай вобласці. У іх ліку браты Алег і Сяргей Шашкі з КСУП “Бель”, бацька і сын Аляксандр і Павел Маі з СЗАТ “СервалюксАгра”, унук і дзед Уладзіслаў Аляхновіч і Пётр Лорчанка з ААТ “Трылесін Агра”. У Гродзенскай вобласці разам працуюць бацька і сын Дзмітрый і Уладзімір Уласікі з КСУП “Дружба-Агра”. Прычым, сын – вадзіцель, а бацька – камбайнер. У Мінскай вобласці на ўборцы праявіла сябе сямейная пара Іван і Вольга Шацілы з філіяла “Праўда-Агра ААТ “Агракамбінат “Дзяржынскі”, – адзначыла Аляксандра Лугоўская.

На палях у кожным рэгіёне па традыцыі арганізаваны ўшаноўванні маладых лідараў з уручэннем пераможцам дыпломаў і вымпелаў. Таксама тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ накіроўваюць бацькам хлопцаў падзячныя пісьмы.

Як паведамлялася, саюз моладзі арганізуе рэспубліканскі праект “Моладзь – за ўраджай!”

Спаборніцтвы праходзяць у намінацыях “Маладзёжны экіпаж камбайнераў, які дасягнуў найбольшага намалоту” і “Малады вадзіцель, які перавёз найвышэйшую колькасць збожжа”.

Пераможцамі стануць першыя экіпажы-тысячнікі і вадзіцелі, якія занялі прызавыя месцы ў працоўным спаборніцтве па выніках уборачнай кампаніі. Важны складнік праекта “Моладзь – за ўраджай!” – комплексная інфармацыйная кампанія, якую БРСМ праводзіць у інтэрнэце ў сваіх групах у сацыяльных сетках пад хэштэгамі #молодежьзаурожай, #жатвабеларуси2019, #малаяродина.

Мэта праекта – павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы і папулярызацыя сельскагаспадарчай працы.

БелТА

 



Пакінуць адказ