Мілана Гапоненка атрымала школьны рукзак ад старшыні раённага Савета дэпутатаў

Главное Грамадства

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Калясан сёння завітаў да будучай першакласніцы Міланы з прыемнай місіяй – уручыць школьны рукзак з неабходнымі для вучобы канцылярскімі прыналежнасцямі.

Перад мнагадзетнай сям’ёй Гапоненкаў з Брагіна задача па падрыхтоўцы да навучальнага года паўстала не ўпершыню. Тут школьнікамі дагэтуль былі двое старэйшых дзяцей. А сёлета прыйшла пара і Мілане пачаць свой шлях да новых ведаў, уменняў і адкрыццяў.

Аляксандр Іванавіч павіншаваў дзяўчынку з пачаткам новага этапу ў яе жыцці і пажадаў, каб у новым рукзаку яна прыносіла са школы толькі добрыя адзнакі. Падзякаваўшы за падарункі, Мілана паабяцала, што стане стараннай вучаніцай.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *