Мінабароны растлумачыла, як скарыстацца правам на адтэрміноўку для прадаўжэння адукацыі

Главное Грамадства


Мінабароны растлумачыла, як грамадзянам скарыстацца правам на адтэрміноўку для прадаўжэння адукацыі. Інфармацыю ведамства размясціла ў сваім Telegram-канале.

Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы» ўступае ў сілу 10 жніўня. Тыя, хто залічаны да 10 жніўня і пацвярджаюць гэта дакументальна, могуць рэалізаваць сваё права на адтэрміноўку для прадаўжэння адукацыі.

«Даведку аб тым, што грамадзянін залічаны, з удакладненнем, з якога чысла, выдаюць ва ўстанове адукацыі — пастановай Мінадукацыі нумар 67 вызначана форма даведкі. У выпадку, калі ў членаў камісіі ўзнікаюць дадатковыя пытанні, яны могуць запытаць выпіску з загада аб залічэнні. Для рэалізацыі права на адтэрміноўку для прадаўжэння адукацыі мае значэнне дата залічэння грамадзяніна ва ўстанову адукацыі, а не дата разгляду камісіяй дакумента аб залічэнні», — растлумачылі ў Мінабароны.

Там таксама закранулі тэму аспірантаў, якім трэба будзе паступаць у кастрычніку. Яны змогуць скарыстацца правам на паступленне і пачаць навучанне.

«Аднак, магчыма, што ў наступныя прызывы ім трэба будзе зрабіць перапынак у вучобе, каб адслужыць. Бо паступаць яны будуць у перыяд дзеяння новага закона», — праінфармавалі ў Мінабароны.

Як паведамлялася, прызыўнікі, прынятыя (залічаныя) на навучанне ва ўстановы адукацыі да 10 жніўня, могуць рэалізаваць сваё права на адтэрміноўку ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве для прадаўжэнне адукацыі па нормах закона «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» да ўнясення ў яго змяненняў.

Такое адзінае меркаванне выпрацавалі зацікаўленыя дзяржорганы з мэтай рэалізацыі норм закона ад 23 ліпеня 2019 года «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», зыходзячы з максімальнага ўліку інтарэсаў грамадзян.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *