Мяжу ў тысячу тон перасягнулі хлебаробы ААТ “Брагінскі”

Главное Сельское хозяйство

Дзмітрый Буйневіч

У апошні дзень ліпеня супрацоўнікі газеты “Маяк Палесся” накіраваліся ў ААТ “Брагінскі” разам са старшынём райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Балобанам, каб павіншаваць першых тысячнікаў: вадзіцеля Дзмітрыя Буйневіча і сямейны экіпаж у складзе старшага камбайнера Сяргея Журава і камбайнера Анастасіі Жураў. Здаецца, раней у нашым раёне не было такога, каб памочнікам бацькі працавала дачка. І таму прыемна было пазнаёміцца з дзяўчынай, якая ўпэўнена адчувае сябе за штурвалам стэпавага карабля.

Анастасія Жураў

Камбайн, на якім яны працуюць, новы. КЗС-1218 сельгаспрадпрыемства набыло сёлета ў лізінг і даверыла аднаму з найбольш вопытных механізатараў. Сяргей Іванавіч раней убіраў збожжавыя з сынам, а ў гэтым годзе хлебаробскай справе навучае дачку.

Акрамя падарункаў, Віктар Іванавіч прывёз ім галаўныя ўборы і майкі зялёнага колеру з лагатыпам Беларускага прафсаюза АПК. Цёплыя віншаванні, поціск рук – і зноў за працу.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *